Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы зацвердзіў да агульнацаркоўнага ўжывання шэраг службаў святым, акафістаў і канонаў
24 верасня 2021У ходзе пасяджэння Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы 23-24 верасня 2021 года ўдзельнікі заслухалі рапарты старшыні Выдавецкага савета мітрапаліта Калужскага і Бораўскага Клімента і старшыні Сінадальнай богаслужэбнай камісіі мітрапаліта Петразаводскага і Карэльскага Канстанціна аб прадстаўленні на зацвярджэнне Свяшчэннага Сінода шэрагу богаслужэбных тэкстаў і тэкстаў акафістаў (журнал № 67).
Члены Свяшчэннага Сінода пастанавілі зацвердзіць да агульнацаркоўнага богаслужэбнага ўжывання прадстаўленыя тэксты служб:
- Сабору прападобных айцоў, на Валааме праслаўленых;
- Сабору святых, у зямлі Казанскай праслаўленых;
- свяшчэннамучанікам Паўлу і Грыгорыю Макінскім;
- прападобнамучанікам Гусліцкім Серафіму, Іаасафу і Пятру;
- прападобнай Марфе Дзівееўскай.
Таксама былі ўхвалены для ўжытку за богаслужэннем і ў хатняй малітве тэксты акафістаў мучанікам Гурыю, Самону і Авіву; свяціцелю Ігнацію (Бранчанінаву), епіскапу Каўказскаму.
Для ўжывання ў хатняй малітве Сінод ухваліў тэксты пакаяннага канона да Господа Іісуса Хрыста (твор іераманаха Васіля (Раслякова)) і канона замілавальнага да Прасвятой Багародзіцы, які чытаецца жанчынай, загубіўшай дзіцы ва ўлонні.