Свяцейшы Патрыярх Кірыл моліцца аб хутчэйшым спыненні грамадскага супрацьстаяння ў Рэспубліцы Беларусь

15 жніўня 2020

top.jpg

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у гэтыя дні моліцца аб хутчэйшым спыненні грамадскага супрацьстаяння ў Рэспубліцы Беларусь, устанаўленні міру і даверу, вылячэнні ўсіх пацярпелых, паведаміў старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ, часова выконваючы абавязкі кіраўніка Прэс-службы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Уладзімір Лягойда.

Па яго словах, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы таксама моліцца аб тым, каб улады Рэспублікі Беларусь і ўсе здаровыя сілы беларускага грамадства, якія клапоцяцца аб дабрабыце народа, ўступілі ў дыялог для пераадолення ўзнікшага напружання.

«Патрыярх упэўнены, што епіскапат і духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы здольныя ўнесці важны ўклад у справу прымірэння», — дадаў Уладзімір Лягойда.

Патрыярхія.ru / Church.by