У праваслаўнай моладзі ёсць магчымасць задаць пытанні Свяцейшаму Патрыярху Кірылу

05 жніўня 2018

IMG-20180706-WA0000.jpg23 жніўня 2018 года ў Маскве на ВДНГ у 75-м павільёне адбудзецца III Міжнародны праваслаўны маладзёжны форум, арганізаваны Сінадальным аддзелам па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Урадам Масквы.

З 1 па 23 жніўня на сайце мерапрыемства https://pravoslavieforum.ru/ можна запоўніць адмысловую форму «Вашае пытанне Патрыярху» і прагаласаваць за самыя цікавыя і актуальныя пытанні. На частку з іх Свяцейшы Ўладыка адкажа на сустрэчы з моладдзю, якая адбудзецца ў межах форума.

На сайце таксама можна выбраць лепшы маладзёжны праект. Усяго іх будзе прэзентавана больш за 50, пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі з рук Свяцейшага Ўладыкі. Праекты прадстаўлены ў 5 намінацыях:

  • Праваслаўе, місіянерства і валанцёрства — фундаментальная аснова жыцця;
  • Праваслаўе: сучасныя тэхналогіі і традыцыі ў мастацтве і вытворчасці;
  • Праваслаўе, гісторыя і культура — духоўная спадчына народаў;
  • Праваслаўная моладзь: наш выбар — спорт і здаровы лад жыцця;
  • Праваслаўная моладзь: місія Царквы ў лічбавую эпоху.

Тыя, хто прайшоў рэгістрацыю на сайце форума, атрымаюць доступ да карыснага і займальнага кантэнту. Гэта 200 гадзін бясплатных майстар-класаў па 40 напрамках дзейнасці і 15 гадзін лекцый на розныя актуальныя тэмы.

На форуме будуць прадстаўлены стэнды 20 найбуйнейшых ВНУ Расіі і 30 інавацыйных кампаній.

Сінадальны аддзел па справах моладзі РПЦ / Church.by

Loading...