Удзельнікі велапрабегу па святых мясцінах Гомельшчыны пераадолелі 457 кіламетраў

13 жніўня 2018

top.jpg

12 жніўня на тэрыторыі прыхода храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў аграгарадку Урыцкае Гомельскага раёна завяршыўся традыцыйны велапрабег па святых мясцінах Гомельшчыны. За восем дзён удзельнікі велапрабегу пераадолелі 457 кіламетраў.

Па завяршэнні Бажэственнай літургіі настаяцель храма благачынны Гомельскай раённай акругі протаіерэй Арцемій Крывіцкі правёў для гасцей экскурсію па храме і здзейсніў малебен падзякі.

Кожны ўдзельнік атрымаў памятны падарунак.

Гомельская епархія / Church.by