Вучні дзевяці школ горада Слоніма прынялі ўдзел у квэст-гульні «Жыццё даўжынёю ў восем стагоддзяў», прымеркаванай да 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага

19 верасня 2021

top.jpg

17 верасня 2021 года ў горадзе Слоніме адбылася квэст-гульня для школьнікаў «Жыццё даўжынёю ў восем стагоддзяў», прымеркаваная да 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

У гульні прынялі ўдзел каманды з дзевяці гарадскіх школ, ад якіх выступалі па шэсць навучэнцаў 7-8 класаў. Арганізатарамі гульняў выступілі Слонімскае царкоўнае благачынне і ўпраўленне адукацыі Слонімскага райвыканкама.

0-02-04-c0957991a91911ced5846db1b2af4db0d7c29d5e5f...

Рухаючыся па этапах, вырашаючы розныя заданні, заснаваныя на жыцьці Аляксандра Неўскага, школьнікі праяўлялі кемлівасць, уважлівасць, знаходлівасць і згуртаванасць калектыву. У апошнім заданні трэба было скласці фразу з літар, атрыманых з фотаздымкамі заданняў. Фразай падагульнялася сутнасць усёй гульні «У Бога ўсе жывыя».

Па выніках гульні прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам:

  • каманда СШ №2 г. Слоніма «Добрыя моладцы» (I месца)
  • каманда гімназіі №1 г. Слоніма «Ратнікі» (II месца)
  • каманды СШ № 5 «Славяне» і СШ № 9 «Патрыёты» (III месца).

Удзельнікі гульні атрымалі граматы, абразкі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага і салодкія прызы.

Фота: slonves.by

Навагрудская епархія/Сhurch.by