Указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній узведзены ў сан архіепіскапа [абноўлена]

21 верасня 2021

top.jpg

21 верасня 2021 года, у свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве.

Яго Свяцейшасці саслужылі: архіепіскап Ягор'еўскі Матфей; епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній; протаіерэй Міхаіл Разанцаў, ключнік Храма Хрыста Спасіцеля; архімандрыт Аляксій (Турыкаў), асабісты сакратар Свяцейшага Патрыярха Кірыла; протаіерэй Мікалай Лабынько, сакратар Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне; духавенства Масквы.

Богаслужэбныя спевы выканаў Патрыяршы хор Храма Хрыста Спасіцеля (рэгент — І. Б. Талкачоў).

Бажэственная літургія трансліравалася ў прамым эфіры тэлеканалаў «Саюз» і «Спас».

На малым уваходзе ўказам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, зважаючы на працу на карысць Святой Царквы, Праасвяшчэнны Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, быў узведзены ў сан архіепіскапа.

На патроенай екценні былі ўзнесены малітоўныя прашэнні аб збаўленні ад каронавіруснай інфекцыі, а таксама прашэнне аб урачах: «Паглядзі, Уладыка Чаловекалюбча, на ахвярны подзвіг нашых лекараў, пашлі ім здароўе непахіснае, сілу і моц духа, мудрасць да здзяйснення прац на карысць нашага народа і ацалі праз іх хваробы пакутных рабоў Тваіх, старанна молімся Табе, хутка пачуй і памілуй».

Пасля патроенай екценні Свяцейшы ўладыка ўзнёс малітву, якая падчас распаўсюджвання шкоднай пошасці чытаецца.

За Літургіяй Свяцейшы Патрыярх Кірыл рукапалажыў у дыякана Андрэя Капяткевіча, клірыка храма велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага Патрыяршага падвор'я ў Хорашаве горада Масквы, у сан прасвітара і Аляксандра Нараеўскага, Патрыяршага іпадыякана, у сан дыякана.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў клірык храма свяціцеля Васілія Вялікага Патрыяршага падвор'я ў вёсцы Зайцава Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці протаіерэй Андрэй Ткачоў.

Па заканчэнні богаслужэння было здзейснена слаўленне свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў паству са святам.

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл уручыў царкоўныя ўзнагароды: 

  • зважаючы на ўклад у развіццё медыцынскага служэння і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння акадэмік РАН і РАМН, дырэктар Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра хірургіі імя А. В. Вішнеўскага Міністэрства аховы здароўя РФ А. Ш. Рэвішвілі быў удастоены ордэна свяціцеля Лукі, вызнаўцы, архіепіскапа Крымскага, I ступені;
  • зважаючы на руплівую працу на карысць Святой Царквы, З. Г. Ревішвілі была ўдастоена ордэна прападобнай Еўфрасінні, вялікай княгіні Маскоўскай, III ступені;
  • зважаючы на ўклад у захаванне традыцыйных каштоўнасцяў у грамадстве прэзідэнт Міжнароднага кінафоруму «Залаты Віцязь» Н. П. Бурляеў быў удастоены ордэна прападобнага Сергія Раданежскага II ступені;
  • зважаючы на працу на карысць Святой Царквы і ў сувязі з юбілейнай датай з дня нараджэння дырэктар балетнай школы ў горадзе Хельсінкі (Фінляндыя) Л. Т. Рахманіна была ўдастоена ордэна роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі/Church.by

Фотарэпартаж