Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак сустрэўся з епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім Серафімам
11 жніўня 2021У рамках візіту ў горад Бабруйск упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак наведаў Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы», манастыр Святых Жанчын-Міраносіц і Бабруйскае епархіяльнае ўпраўленне.
Аляксандр Румак сустрэўся з епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім Серафімам, настаяцельніцай манастыра ігуменняй Параскевай (Ельскай), прадстаўнікамі духавенства горада Бабруйска і кіраўніком Цэнтра «Пакровы» Андрэем Зубенкам.
Высокі госць пазнаёміўся з дзейнасцю ўстаноў Бабруйскай епархіі, з цікавасцю вывучыў вопыт сацыяльнай працы Царквы ў горадзе Бабруйску.