Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр наведала Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава

03 чэрвеня 2021

top.jpg

2 чэрвеня 2021 года Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр наведала Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н. І. Качанава.

Высокую госцю сустракаў намеснік манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый з браціяй і клірыкамі Навагрудскай епархіі.

Пасля малітвы ля цудатворнай іконы Божай Маці адбыўся агляд адрэстаўраваных будынкаў манастыра.

Затым адбылася сустрэча з духавенствам Навагрудскай епархіі і Жыровіцкай абіцелі. Н. І. Качанава перадала архіепіскапу Гурыю віншавальны адрас ад прэзідэнта А. Г. Лукашэнкі з нагоды 65-годдзя з дня нараджэння і падзяку ад Савета Рэспублікі за развіццё духоўнай адукацыі і праваслаўнай асветы і асабісты ўклад у захаванне міжканфесійнага міру ў грамадстве.

Таксама госці наведалі месца пахавання Героя Беларусі, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Сhurch.by

Фотарэпартаж