Зацверджана Паследаванне аб памерлых немаўлятах, не прыняўшых благадаці святога Хрышчэння

14 ліпеня 2018

top.jpg14 ліпеня 2018 года ўдзельнікі пасяджэння Свяшчэннага Сінода абмеркавалі Паследаванне аб памерлых немаўлятых, не прыняўшых благадаці святога Хрышчэння (журнал № 60).

Дадзены дакумент быў падрыхтаваны Сінадальнай богаслужэбнай камісіяй.

Свяшчэнны Сінод прыняў рашэнне зацвердзіць Паследаванне аб памерлых немаўлятых, не прыняўшых благадаці святога Хрышчэння і накіраваць яго тэкст у Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі для публікацыі ў богаслужэбных зборніках.

***

У парадак дня Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы, ухвалены Прэзідыумам Міжсаборнай прысутнасці, у ходзе пасяджэння 28 студзеня 2015 года была ўключана тэма «Малітоўны клопат Царквы аб нехрышчоных». Распрацоўка тэмы была даручана камісіі па багаслоўю сумесна з камісіямі па пытаннях богаслужэння, па пытаннях царкоўнага права, па пытаннях адносін да іншаслаўя і іншых рэлігій.

Да 2017 годзе ў апарат Міжсаборнай прысутнасці камісіі прадставілі дакумент «Малітва Царквы аб нехрышчоных», у якім, у прыватнасці, адзначалася, што смерць немаўлят з асаблівым цяжарам перажываецца бацькамі і блізкімі. Калі для адпявання немаўлят, якія адышлі ў іншы свет ужо ахрышчанымі, існуе асаблівае чынапаследаванне, то іншых спачылых немаўлят, у тым ліку тых, што памерлі ва ўлонні маці, у Царкве не адпяваюць і не памінаюць за Бажэственнай літургіяй. Аднак тое, што нехрышчоныя немаўляты не здзяйснялі асабістых грахоў і не мелі магчымасці зрабіць які-небудзь маральны выбар, адрознівае іх ад іншых памерлых нехрышчоных людзей.

Гэтая тэма таксама разглядалася Свяшчэннаначаллем іншых Памесных Праваслаўных Цэркваў. Так, Свяшчэнным Сінодам Эладскай Праваслаўнай Царквы 3 ліпеня 2001 года быў зацверджаны і разасланы ў епархіі для ўжывання Чын пахавання няхрышчанага дзіцяці бацькоў хрысціян. У кастрычніку 2015 года Свяшчэнным Сінодам Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы быў ухвалены для ўжывання Чын малітвы пасля выкідыша або нараджэння мёртвага немаўляці, які ўключае малітву як пра бацькоў дзіцяці і іх суцяшэнне, так і пра душу памерлага. Нарэшце, 6 лютага 2018 года Свяшчэнны Сінод Кіпрскай Праваслаўнай Царквы зацвердзіў для богаслужэбнага ўжытку Паследаванне аб памерлых няхрышчаных немаўлятах.

Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Сінадальная богаслужэбная камісія, разгледзеўшы ў двух пасяджэннях вышэйпрыгаданыя паследаванні, падрыхтавала з іх частковым выкарыстаннем тэкст Паследавання аб памерлых немаўлятах, не прыняўшых благадаці святога Хрышчэння.

Патрыярхія.ru / Church.by