У 10-ю гадавіну інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Кірыла мітрапаліт Павел прыняў удзел ва ўрачыстай Літургіі ў Храме Хрыста Спасіцеля

01 лютага 2019

top.jpg

1 лютага 2019 года, у 10-ю гадавіну інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы разам з Прадстаяцелямі і прадстаўнікамі Памесных Праваслаўных Цэркваў, аўтаномных і самакіравальных Цэркваў, якія ўваходзяць у склад Маскоўскага Патрыярхату, членамі Свяшчэннага Сінода, кіраўнікамі мітраполій і сабору архіерэяў і духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве.

Богаслужэнне ўзначалілі: Блажэннейшы Патрыярх Антыяхійскі і ўсяго Усходу Іаан X, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней, Блажэннейшы Мітрапаліт Чэшскіх зямель і Славакіі Расціслаў, Блажэннейшы Мітрапаліт усёй Амерыкі і Канады Ціхан.

Прадстаяцелям саслужылі: пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый, мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; а таксама мітрапаліт Усходне-Амерыканскі і Нью-Ёркскі Іларыён, мітрапаліт Рыжскі і ўсяе Латвіі Аляксандр, мітрапаліт Талінскі і ўсяе Эстоніі Яўгеній, мітрапаліт Такійскі і ўсёй Японіі Данііл, сабор архіерэяў Рускай Праваслаўнай Царквы.

Таксама Прадстаяцелям саслужылі кіраўнікі і члены дэлегацый Памесных Праваслаўных Цэркваў у свяшчэнным сане:

  • Александрыйскай Праваслаўнай Царквы — мітрапаліт Трыпалійскі Феафілакт, прадстаўнік Патрыярха Александрыйскага пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі мітрапаліт Кірынскі Афанасій;
  • Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы — прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага і ўсяго Усходу пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі, настаяцель Антыяхійскага падвор'я ў Маскве мітрапаліт Філіпопальскі Ніфан, мітрапаліт Акарскі Васілій, мітрапаліт Буэнас-Айрэскі і ўсёй Аргенціны Іакаў, асабісты сакратар Блажэннейшага Патрыярха Іаана Х архімандрыт Парфеній (Ал-Лаці);
  • Грузінскай Праваслаўнай Царквы — мітрапаліт Гарыйскі і Атэнскі Андрэй, епіскап Нікарцміндскі Вахтанг, протаіерэй Кахабер Гогацішвілі;
  • Сербскай Праваслаўнай Царквы — епіскап Бачскі Ірыней, вікарый Свяцейшага Патрыярха Сербскага, настаяцель падвор'я Сербскай Праваслаўнай Царквы ў Маскве епіскап Маравіцкі Антоній, вікарый Свяцейшага Патрыярха Сербскага, ключнік сабора свяціцеля Савы ў Бялградзе епіскап Рэмезьянскі Стэфан, вікарый Бачскай епархіі епіскап Махачскі Ісіхій, сакратар Бачскай епархіі протаіерэй Уладан Сіміч;
  • Румынскай Праваслаўнай Царквы — мітрапаліт Тыргавішцкі Ніфан, протаіерэй Адрыян Гібану, свяшчэннік Яўгеній Рагоці;
  • Балгарскай Праваслаўнай Царквы — мітрапаліт Старазагорскі Кіпрыян, мітрапаліт Відзінскі Данііл, прадстаўнік Патрыярха Балгарскага пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі архімандрыт Феакціст (Дзімітраў), архімандрыт Анфім (Маноілаў), свяшчэннаэконам Цветан Іваноў, протаіерэй Жыўка Жэлеў;
  • Польскай Праваслаўнай Царквы — архіепіскап Люблінскі і Холмскі Авель, протаіерэй Георгій Лукашэвіч;
  • Праваслаўнай Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі — арцыбіскуп Міхалаўска-Кошыцкі Георгій, архіепіскап Пражскі Міхаіл, настаяцель падвор'я Праваслаўнай Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі ў Маскве архімандрыт Серафім (Шамятоўскі), сакратар падвор'я Праваслаўнай Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі ў Маскве іераманах Аляксандр (Галушка);
  • Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы — вікарый Сан-Францыскай і Заходне-Амерыканскай епархіі епіскап Санта-Розскі Данііл, кіраўнік спраў Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы протаіерэй Аляксандр Рэнтэль, прадстаўнік Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі протаіерэй Данііл Андрэюк;
  • Японскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы — архіепіскап Сяндайскі Серафім, клірык Японскай Праваслаўнай Царквы архімандрыт Герасім (Шаўцоў), клірык падвор'я Рускай Праваслаўнай Царквы ў Токіё протаіерэй Іаан Нагая.

Сярод саслужачых былі: протапрэсвітар Уладзімір Дзівакоў, сакратар патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; протаіерэй Міхаіл Разанцаў, ключнік Храма Хрыста Спасіцеля горада Масквы; протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў; архімандрыт Філарэт (Булекаў), намеснік старшыні аддзела знешніх царкоўных сувязяў; архімандрыт Аляксандр (Ялісаў), начальнік Рускай духоўнай місіі ў Ерусаліме; архімандрыт Васіян (Змееў), прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Балгарскім Патрыярху; архімандрыт Сава (Тутунаў), намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; ігумен Арсеній (Сакалоў), прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхіі і ўсяго Усходу; протаіерэй Віталь Тарасьеў, настаяцель падвор'я Рускай Праваслаўнай Царквы ў Бялградзе; кіраўнікі сінадальных устаноў і замежных прадстаўніцтваў Маскоўскага Патрыярхату ў свяшчэнным сане, намеснікі і настаяцелі мужчынскіх манастыроў, члены Епархіяльнага савета горада Масквы, духавенства Маскоўскай епархіі і Рускай Праваслаўнай Царквы.

У алтары Храма Хрыста Спасіцеля маліўся прадстаўнік Патрыярха Іерусалімскага пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі архімандрыт Сцяфан (Дзіспіракіс).

На богаслужэнні прысутнічалі: Апостальскі нунцый у Расійскай Федэрацыі арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ, дэлегацыя Армянскай Апостальскай Царквы на чале з архіепіскапам Езнікам, старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Армянскай Апостальскай Царквы; дэлегацыя Сусветнай Рады Цэркваў на чале з генеральным сакратаром СРЦ пастарам доктарам Олафам Фюксе Твэйтам; дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Таксама сярод прысутных былі: в. а. губернатара Санкт-Пецярбурга А. Дз. Бяглоў, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па міжнародных справах Л. Э. Слуцкі, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па развіццю грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў С. А. Гаўрылаў, дэпутат Дзяржаўнай Думы ФС РФ, саветнік мэра г. Масквы, саветнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па пытаннях будаўніцтва У. І. Рэсін, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Расіі.

У Храме Хрыста Спасіцеля маліліся ігумены і ігуменні манастыроў, супрацоўнікі сінадальных устаноў, святары, прадстаўнікі праваслаўных моладзевых арганізацый, шматлікія вернікі.

Богаслужэбныя спевы выканалі Патрыяршы хор Храма Хрыста Спасіцеля (рэгент І. Б. Талкачоў) і брацкі хор Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры (рэгент архімандрыт Глеб (Кажэўнікаў)).

Прамая трансляцыя богаслужэння ажыццяўлялася тэлеканаламі «Спас», «Саюз». Богаслужэнне таксама трасліравалася на афіцыйным сайце Рускай Праваслаўнай Царквы «Патриархия.ru». Трансляцыю каменціраваў супрацоўнік Маскоўскай Патрыярхіі М. І. Дзяржавін.

На патроенай екценні былі ўзнесены прашэнні аб адзінстве Праваслаўнай Царквы і захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў.

У патроеную екценню былі ўключаны таксама асаблівыя прашэнні аб цяпер ушанаўваемым Свяцейшым Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі Кірыле.

Пасля патроенай екценні мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій прачытаў малітву аб Прадстаяцелі Рускай Царквы.

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў малітву аб міры на Украіне.

Воклічы і малітвы Бажэственнай Літургіі гучалі на царкоўнаславянскай, арабскай і англійскай мовах.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах архіепіскап Венскі і Будапешцкі Антоній.

Па заканчэнні Літургіі з 10-й гадавінай інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла павіншаваў Блажэннейшы Патрыярх Антыяхійскі і ўсяго Усходу Іаан X. У дар Яго Свяцейшасці Прадстаяцель Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы перадаў Патрыяршае жазло, вырабленые ў Дамаску.

Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый зачытаў віншавальны адрас членаў Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы Свяцейшаму патрыярху Кірылу і паднёс Прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы ад Свяшчэннага Сінода памятныя дары — перадносны крыж і камплект з дзвюх панагій і нагруднага крыжа.

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл звярнуўся да ўдзельнікаў богаслужэння з Першасвяціцельскім словам.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by