У 25-ю гадавіну з дня архіерэйскай хіратоніі мітрапаліта Паўла ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска адбылася саборная архіерэйская служба
22 сакавіка 201722 сакавіка 2017 года, у сераду чацвёртага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапаў: Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія і Навагрудскага і Слонімскага Гурыя; епіскапаў: Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія; Гомельскага і Жлобінскага Стэфана; Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма; Тураўскага і Мазырскага Леаніда; Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна; Слуцкага і Салігорскага Антонія здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); намеснік Свята-Нікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля, благачынны манастыроў Гомельскай епархіі архімандрыт Амвросій (Шаўцоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Даўгаполаў; настаяцелі храмаў Мінскай епархіі; клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора і іншыя запрошаныя госці ў святым сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне і пакланенне Жыватворнаму Крыжу Гасподняму.
Па заканчэнні богаслужэння архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый агучыў віншавальны адрас Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліту Паўлу з нагоды 25-годдзя з дня яго архіерэйскай хіратоніі і паднёс у дар святую прасфару і кветкі.
У слове ў адказ Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіпастырам, вернікам і духавенству сабора за віншаванне, добрыя пажаданні і звярнуўся да ўсіх прысутных у храме са словам павучання.
Пасля гэтага са словамі віншавання да ўладыкі Паўла звярнуліся: настаяцельніца Гродзенскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы ігумення Гаўрыіла (Глухава); настаяцельніца Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ігумення Еўдакія (Ляўшук); першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Даўгаполаў; першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта іерэй Алег Голубеў.
Мітрапаліт Павел падзякаваў ігуменні Гаўрыіле, ігуменні Еўдакіі, протаіерэю Уладзіміру Даўгаполаву і іерэю Алега Голубеву за цёплыя словы віншавання і за святыя малітвы.
Пасля гэтага Патрыяршы Экзарх павіншаваў з днём нараджэння протадыякана Мікалая Аўсіевіча, клірыка Свята-Духава кафедральнага сабора, пажадаў яму крэпасці сіла духоўных і цялесных і ўручыў яму святую прасфару і кветкі.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычастнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне, уручыў усім прысутным на памяць аб сумеснай малітве кветкі і абразкі святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.