У аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна здзейснена асвячэнне спісу цудатворнай іконы Божай Маці, іменаванай «Дукорская»
05 жніўня 20211 жніўня 2021 года, напярэдадні памяці прарока Іліі, у храме ў гонар святога прарока Іліі аграгарадка Дукора II-га Пухавіцкага благачыння было здзейснена ўсяночнае трыванне. За богаслужэннем маліліся благачынны Пухавіцкай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстова пас. Дружны протаіерэй Віктар Машлякевіч, благачынны Лагойскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма святых апосталаў Пятра і Паўла гарадскога пасёлка Плешчаніцы протаіерэй Мікалай Анікееў, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага гарадскога пасёлка Свіслач іерэй Уладзімір Машлякевіч, настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла аграгарадка Лапічы Асіповіцкай царкоўнай акругі Бабруйскай епархіі іерэй Мікалай Лазоўскі і настаяцель храма ў гонар святога прарока Іліі аграгарадка Дукора іерэй Андрэй Івойлаў.
Па заканчэнні ліціі было здзейснена асвячэнне спісу іконы Божай Маці, іменаванай «Дукорская», і іконы Архістратыга Божага Міхаіла, з якімі быў здзейснены хрэсны ход вакол храма.
***
Вядома, што мясцовашануемы абраз Божай Маці знаходзіўся ў прыходскай Дукорсай царкве ў гонар апосталаў Пятра і Паўла. Пазней ён быў перанесены ў могілкавы храм пры мястэчку Дукора. Дзякуючы малітвам перад абразом Прасвятой Багародзіцы ў 1855 годзе ў Дукорскай мясцовасці спынілася халера і здыхата жывёлы. Цуд здзейсніўся па малітвах веруючых хрысціян да цудатворнаай іконы Божай Маці «Дукорская».
У пачатку XX стагоддзя цудатворны абраз быў страчаны.
У 2021 годзе па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Барысаўскай епархіі, па вядомых апісаннях цудатворнага абраза іканапісцам Аленай Уладзіміраўнай Васкаўшчук быў напісаны спіс іконы Прасвятой Багародзіцы «Дукорская».