У Мінскай духоўнай акадэміі адбылося архіерэйскае богаслужэнне і агульнае гавенне ў перыяд Каляднага посту
24 снежня 202123-24 снежня 2021 года, у дні памяці прападобнага Данііла Стоўпніка, у храме свяціцеля Кірыла Тураўскага пры Мінскай духоўнай акадэміі адбылося сумеснае гавенне, як вопыт сустрэчы і прымірэння з Богам.
Сумеснае гавенне дазваляе адчуць «радасць быць разам» (мітрапаліт Антоній Сурожскі), дазваляе адчуць, што мы з'яднаныя, і як адно цэлае стаім перад Богам.
Бажэственную літургію ўзначаліў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. Яму саслужылі рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў), прарэктар па выхаваўчай рабоце іерэй Віктар Кулага, сакратар Вучонага савета іераманах Андрэй (Васілюк), протаіерэй Ігар Латушка, протаіерэй Сергій Комлік, протаіерэй Дзмітрый Сёмуха, іерэй Макарый Кавалёў, іерэй Сергій Пінчук, іерэй Уладзімір Грыцэвіч, протадыякан Сергій Федарук, протадыякан Павел Бубноў.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Сергій Федарук.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Мінскай духоўнай акадэміі пад кіраўніцтвам Андрэя Шляхтава.
Пасля адпуста Літургіі епіскап Парфірый звярнуўся з прывітальным словам да ўсіх прысутных на набажэнстве.
Слова ў адказ прамовіў рэктар Акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў) і ўручыў уладыку Парфірыю абраз святых Сергія і Германа Валаамских.
Таксама рэктар Акадэміі павіншаваў з 35-годдзем з дня нараджэння рэгента мужчынскага хору Мінскай духоўнай акадэміі Андрэя Шляхтава, з 23-годдзем — студэнта 1 курса магістратуры Вабішчэвіча Дзмітрыя, з 22-годдзем — студэнта 1 курса магістратуры Грыба Мікалая; а таксама студэнтаў, якія нядаўна адзначылі дні тэзаімянінаў — Андрэя Турлюка (2 курс магістратуры), Мікалая Бусько (1 курс магістратуры).
Прамая трансляцыя набажэнства вялася на YouTube канале Акадэміі.