У Аляксандра-Неўскі храм беларускай сталіцы будзе прынесена ікона свяціцеля Лукі Крымскага з часцінкай яго пачэсных мошчаў

10 верасня 2018

IMG_7651.jpg

12 верасня 2018 года а 9: 15 у храм дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска будзе прынесены абраз свяціцеля Лукі Крымскага з часцінкай яго пачэсных мошчаў.

Абраз з'яўляецца дарам Маскоўскага дабрачыннага фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены да 120-годдзя з дня асвячэння Аляксандра-Неўскага храма

З гэтага дня абраз свяціцеля Лукі будзе знаходзіцца ў храме пастаянна. Пакланіцца святыні зможа кожны жадаючы.

Свяціцель Лука (мірское імя Валянцін Феліксавіч Война-Ясянецкі; 1877 -1961) - архіепіскап Сімферопальскі і Крымскі, вызнаўца, выдатны навуковец. Паходзіў з беларускага шляхецкага роду. З'яўляючыся па свецкай прафесіі хірургам, выратаваў мноства жыццяў. Каля 11 гадоў правёў у зняволенні ў лагерах. Кананізаваны ў 1995 годзе.

Nevsky.by / Church.by