У Беларускай Праваслаўнай Царкве малітоўна адзначылі 85-годдзе з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта
21 сакавіка 202021 сакавіка 2020 года ў Беларускай Праваслаўнай Царкве малітоўна адзначылі 85-годдзе з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
У гэты дзень мітрапаліт Філарэт маліўся за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
Богаслужэнне ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапаў: Пінскага і Лунінецкага Сцяфана; Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія; Брэсцкага і Кобрынскага Іаана; Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана; епіскапаў: Тураўскага і Мазырскага Леаніда; Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна; Слуцкага і Салігорскага Антонія; Лідскага і Смаргонскага Парфірыя; Полацкага і Глыбоцкага Ігнація; Светлагорскага Амвросія, вікарыя Гомельскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Мікалай Коржыч і духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Спевы Бажэственнай літургіі выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Богаслужэнне наведалі: намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч; намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Міхайлавіч Ісачанка; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў; Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Арцём Мікалаевіч Цуран; намеснік начальніка аддзела па каардынацыі ідэалагічнай работы, па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ала Феафанаўна Мартынава, А таксама мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.
За Літургіяй маліліся ігуменні і насельніцы жаночых манастыроў Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыхаджане дамавога храма.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб брацкай Украіне, аб збаўленні ад эпідэміі і падзячную малітву аб ушаноўваемым мітрапаліце Філарэце.
Па завяршэнні Літургіі мітрапаліт Павел сардэчна павіншаваў мітрапаліта Філарэта з юбілейным днём нараджэння, абвясціўшы віншавальны адрас Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч абвясціў віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Міхайлавіч Ісачанка — віншаванне Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Іванаўны Качанавай.
Кіраўнік расійскай дыпламатычнай місіі Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаỳ абвясціў віншавальную ўрадавую тэлеграму Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна.
Мітрапаліт Павел зачытаў Ганароваму Патрыяршаму Экзарху віншаванні ад мітрапаліта Круціцкага і Каломенскага Ювеналія і мітрапаліта Філіпапольскага Ніфана, прадстаўніка Патрыярха Антыяхійскага пры Патрыярху Маскоўскім.
Ад імя гарадскіх уладаў мітрапаліта Філарэта павіншаваў намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Арцём Мікалаевіч Цуран.
Па традыцыі, юбіляру, усім, хто прысутнічаў і маліўся, было абвешчана мнагалецце.
Пасля богаслужэння адбылася братэрская трапеза з удзелам высокіх гасцей і архіпастыраў.