У Беларускай Праваслаўнай Царкве моляцца аб людзях, якія жывуць з ВІЧ

01 снежня 2020

top.jpg

У капліцы ў гонар абраза Божай Маці «Усецарыца» ў сталічным анкалагічным дыспансеры 1 снежня, у Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу, адбыўся малебен.

Здзейсніў набажэнства клірык храма іконы Божай Маці «Усецарыца» іерэй Аляксій Заліцаеў.

Пацыенты дыспансэра і лекары сабраліся ў капліцы, каб памаліцца аб здароўі як пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі, так і людзей, якія жывуць з ВІЧ.

Аналагічныя набажэнствы прайшлі 1 снежня ва ўсіх епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Church.by