У Беларускай Праваслаўнай Царкве адзначаць 25-годдзе аднаўлення турэмнага служэння
01 мая 201929 красавіка ў будынку Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча начальніка ДВП МУС генерал-маёра міліцыі Алега Уладзіміравіча Маткіна і кіраўніка Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святара Георгія Лапухова.
На сустрэчы прысутнічалі намеснікі начальніка Дэпартамента — палкоўнік унутранай службы Уладзіслаў Аляксеевіч Мандрык і палкоўнік унутранай службы Алег Уладзіміравіч Белякоў.
Айцец Георгій павіншаваў кіраўніцтва Дэпартамента са святам Уваскрасення Хрыстова і ўручыў велікодныя падарункі, пасля чаго былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да святкавання 25-годдзя з дня аднаўлення турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы ў пенітэнцыярных установах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.