У Беларускай Праваслаўнай Царкве праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў і адміністратараў нядзельных школ
16 снежня 2020Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 14 па 19 снежня Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы праводзіць курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў і адміністратараў нядзельных школ.
Праграма навучання прадугледжвае 36-40 гадзін заняткаў у дыстанцыйнай форме з магчымасцю працы як у рэжыме анлайн, так і афлайн, выкарыстоўваючы запіс лекцыі. Павышэнне кваліфікацыі ўключае ў сябе наступныя тэматычныя блокі:
- Педагогіка ў нядзельнай школе
- Псіхалагічныя асаблівасці дзяцей розных узроставых груп
- Выкарыстанне тэхналогій дыстанцыйнага навучання
- Праца з інтэрактыўнымі праграмамі і анлайн-сэрвісамі
- Вядзенне дакументацыі, неабходнай для нядзельнай школы
- Экалагічныя праекты на базе нядзельнай школы.
Навучанне прадугледжвае як тэарэтычныя, так і практычныя формы працы. Працягласць навучання — шэсць працоўных дзён. Заняткі праводзяцца на платформе Zoom. У якасці выніковай атэстацыі слухачам неабходна будзе распрацаваць праект навучальнага модуля, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя на курсах. У выпадку паспяховага праходжання выніковай атэстацыі пасля заканчэння навучання слухачам выдаецца сертыфікат Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату аб павышэнні кваліфікацыі.
Сёлета займаецца ўжо другая група слухачоў, якая складаецца з 47 педагогаў з сямі епархій. Сустрэчы праводзяць святары, спецыялісты з сістэмы вышэйшай адукацыі, псіхолагі, педагогі-практыкі, спецыялісты ў галіне інтэрнэт-тэхналогій і супрацоўнікі Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і ў будучыні плануе ажыццяўляць павышэнне кваліфікацыі педагогаў нядзельных школ, адказных за парафіяльную асвету, а таксама супрацоўнікаў епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі. Жадаючыя атрымаць больш падрабязную інфармацыю могуць звярнуцца па адрасе oroik.voskreska@gmail.com.