У Беларускім Экзархаце малітоўна адзначылі дзень тэзаімянінаў мітрапаліта Філарэта
14 снежня 202014 снежня 2020 года, у дзень памяці праведнага Філарэта Міласцівага — дзень тэзаімянінаў Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта, у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых адбылася святочная Бажэственная літургія.
Богаслужэнне здзейсніў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, якому саслужылі благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель сталічнага храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Мікалай Коржыч і клірык Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска, старшыня Узнагароднай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Дыянісій Кавалёў.
У храме маліліся мітрапаліт Філарэт, члены Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцельніца Гродзенскага жаночага стаўрапігіяльнага манастыра Нараджэння Багародзіцы ігумення Гаўрыіла.
Літургічныя спевы выканаў хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраваннем Анастасіі Цімафеевай.
За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Па завяршэнні Літургіі ўладыка Веніямін здзейсніў падзячны малебен, пасля чаго ўсе багамольцы павіншавалі Ганаровага Патрыяршага Экзарха з днём Ангела, падзякаваўшы за свяціцельскія малітвы і пажадаўшы бадзёрасці духу разам з благаславёным даўгалеццем.