У БДМУ адбыўся малебен перад пачаткам навучальнага года

06 верасня 2019

top.jpg

5 верасня ў інтэрнаце № 4 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбыўся малебен перад пачаткам навучальнага года. Усе жадаючыя студэнты, выкладчыкі, работнікі інтэрната і ўніверсітэта мелі магчымасць папрасіць Божай дапамогі перад пачаткам вучобы і працы.

З пастырскім словам да прысутных звярнуўся клірык Лізавецінскага манастыра сталіцы іерэй Сергій Фалей. Ён адзначыў важнасць для жыцця чалавека яго правільнага духоўнага ладу, умення вызначаць прыярытэты, указаў на неабходнасць быць уважлівым да сябе і блізкіх і асабліва да навакольнай інфармацыі.

Айцец Сергій казаў таксама пра адказнае стаўленне да вучобы і адзначыў, што ўжо цяпер студэнтам-медыкам трэба ўсведамляць высокае пакліканне лекара.

Church.by