У БДТУ будзе праходзіць штомесячны «Час святара»
18 верасня 2019«Час святара» — так названы цыкл штомесячных тэматычных сустрэч, якія будуць праходзіць у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з удзелам клірыка парафіі абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску святара Віктара Мельнікава.
На сустрэчы запрашаюцца ўсе зацікаўленыя студэнты і супрацоўнікі ВНУ.
— 11 верасня ў зале грамадскіх мерапрыемстваў інтэрната № 5 адбылася першая гутарка, якая прайшла ў цёплай і прыязнай атмасферы, паказаўшы зацікаўленасць удзельнікаў у раскрыцці сэнсу веры ў Хрыста, Які прасвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у свет (Ін. 1:9), — паведаміў айцец Віктар.