У Бабруйску праходзіць VII Міжнародны фестываль «Шчасце ў дзецях»
18 мая 201815 мая 2018 года, у Міжнародны дзень сям'і, у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) адбылося адкрыццё VII Міжнароднага фестывалю падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях».
Прадстаўнікі Царквы, дзяржавы, грамадскасці сабраліся для абмеркавання праблем сучаснай сям'і і для прыцягнення ўвагі да неабходнасці захавання традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў.
Адкрыў фестываль епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, які ў сваім прывітальным слове, у прыватнасці, сказаў:
— Трэба сказаць, што у Царквы няма спецыяльнай задачы — займацца такімі пытаннямі: нараджэнне, выхаванне дзяцей, але прырода Царквы такая, што нельга заставацца ў баку. Адна з галоўных нашых ікон — сімвал хрысціянскай веры — гэта Божая Маці, Якая прытуляе да сваіх грудзей Немаўля Хрыста. Евангельскае сведчанне аб Божай любові павінна быць Царквой данесена «нават да краю зямлі», а Евангельскія каштоўнасці і нормы жыцця павінны прасякнуць жыццё людзей. Шмат цікавых сустрэч запланавана ў гэтыя фестывальныя дні. Хочацца пажадаць прыемных і плённых зносін.
З прывітальнымі словамі выступілі намеснік старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Маркачоў і протаіерэй Павел Сярдзюк, старшыня Сінадальнай камісіі па пытаннях сям'і, мацярынства і дзяцінства Беларускай Праваслаўнай Царквы. Было таксама зачытана пасланне мітрапаліта Смаленскага і Дарагабужскага Ісідара.
— Сёння гэты фестываль ужо стаў добрай традыцыяй, — вітаў гасцей і ўдзельнікаў фестывалю намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандр Маркачоў. — Мы збіраемся вяліким форумам, каб абмеркаваць тыя праблемы, якія становяцца прыярытэтнымі ў дзяржаўнай палітыцы. Пытанні сямейных каштоўнасцяў, мацярынства і дзяцінства. Знамянальна, што Бабруйская епархія падтрымлівае гэты праект. У зале — спецыялісты, якія займаюцца пытаннямі захавання сямейных каштоўнасцяў не толькі ў нашым горадзе, але і за яго межамі. Горад напярэдадні здачы школы ў мікрараёне Заходні, у стадыі завяршэння падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па будаўніцтве яшчэ аднаго дзіцячага садка ў сёмым мікрараёне на 240 месцаў. Сёння ў завяршальнай стадыі карэкціроўка праектна-каштарыснай дакументацыі па рэканструкцыі нашай дзіцячай гарадской бальніцы. Несумненна, усе гэтыя дзеянні гарвыканкама пры падтрымцы аблвыканкама і кіраўніцтва краіны дазволяць яшчэ больш мэтанакіравана працаваць для таго, каб пытанні мацярынства і дзяцінства былі асноўнымі ў нашым жыцці.
У рамках практычнай канферэнцыі «Сям'я і выклікі сучаснага свету: праблемы і перспектывы вырашэння» з дакладам на тэму «Дзейнасць ГА «Беларускі саюз жанчын» па папулярызацыі і ўмацаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у грамадстве» выступіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, член праўлення ГА «Беларускі саюз жанчын», ганаровы грамадзянін горада Бабруйска Лідзія Ярмошына, якая адзначыла, што прыбыла на форум не з-за працы, а па загадзе сэрца.
Таксама з дакладам на тэму «Узаемадзеянне дзяржавы і некамерцыйных арганізацый у сферы абароны сям'і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства: з вопыту работы Асацыяцыі арганізацый па абароне сям'і, горад Масква» перад прысутнымі выступіла кіраўнік Асацыяцыі арганізацый па абароне сям'і, старшыня праўлення Валгаградскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Шматдзетны Валгаград», намеснік старшыні праўлення Валгаградскай гарадской грамадскай арганізацыі «Праваслаўны сямейны цэнтр Лесвіца», кіраўнік праекта «Міжрэгіянальны рэсурсны цэнтр развіцця СА НКА ў сферы абароны сям'і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства», шматдзетная маці Марыя Філіна.
Завяршыў канферэнцыю дакладам «Выклікі сучаснага свету хрысціянскім сямейным каштоўнасцям» вядомы місіянер і прапаведнік, клірык храма свяціцеля Васіля Вялікага Патрыяршага падвор'я ў вёсцы Зайцава Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці протаіерэй Андрэй Ткачоў.
У працы тэматычных дыскусійных пляцовак з дакладамі таксама выступілі: старшыня ГА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля» (Мінск) Вераніка Сярдзюк — «Асаблівасці мацярынскай адаптацыі: практыкі прафілактыкі пасляродавых дэпрэсій»; магістр сацыяльных навук Манчэстэрскага ўніверсітэта, псіхолаг-кансультант Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля» (Мінск) Кацярына Шэвялёва — «Сучасная сям'я і пагрозы»; выкладчык УА «Барысаўскі медыцынскі каледж», выдатнік аховы здароўя (Барысаў) Святлана Мазгунова — «Роля медыцыны ў фарміраванні інфармацыйнай прасторы»; начальнік аддзела моладзевых праграм і праектаў упраўлення выхаваўчай працы з моладдзю БДУ, кіраўнік моладзевага крыла ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Капацэвіч —«Прэзентацыя рэспубліканскага моладзевага праекта «Сафія»; свяшчэннік Аляксандр Кухта (Мінск) — «Асновы бяспечнага блогінга» і юрыст, валанцёр МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», сакратар Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства (Мінск) Кацярына Гурэева — «Бяспека дзяцей у інтэрнэт-прасторы».
Фестываль будзе доўжыцца да 20 мая і завершыцца канцэртна-забаўляльнай праграмай «Пад бацькоўскім крылом» з удзелам творчых калектываў горада ў моладзевым парку. Пройдзе традыцыйны і любімы бабруйчанамі парад калясак.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць Бабруйская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт, сацыяльна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» (Бабруйск).
Суарганізатарам фестывалю, з'яўляецца грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын».