У Бабруйску пройдзе футбольны матч «Каляды 2018»

10 студзеня 2018

top.jpg

11 студзеня 2018 года аддзел па працы з моладдзю Бабруйскай епархіі сумесна з АСП «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа «Белшына» правядзе футбольны матч «Каляды 2018».

У гульні прымуць удзел дзве каманды: зборная каманда дзяцей (навучэнцы нядзельных школ) і каманда дарослых (святары і выкладчыкі нядзельных школ Бабруйскай епархіі).

Матч адбудзецца 11 студзеня ў 17:00 на базе спартыўнага комплексу «Славянка» па вул. Урыцкага, 76а.

Каманда-пераможца ўзнагароджваецца пераходным кубкам. Лепшыя гульцы па намінацыях — прызамі.

Матч праводзіцца з мэтай папулярызацыі і развіцця футбола сярод дзяцей і дарослых, выхаванцаў нядзельных школ і прыхаджан храмаў епархіі, а таксама ўмацавання спартыўных і дружалюбных сувязяў сярод прыходаў Бабруйскай епархіі.

Папоўніць шэрагі гледачоў матчу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход вольны.

Бабруйская епархія / Church.by