У Бабруйскай епархіі маліліся аб паспяховым правядзенні пасяўной кампаніі
17 красавіка 201913 красавіка 2019 года епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў малітву аб паспяховым правядзенні пасяўной кампаніі перад іконай Божай Маці «Спарыцелька хлябоў» у аднайменным храме вёскі Карытнае Асіповіцкага раёна.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Спарыцелька хлябоў» у вёсцы Карытнае іераманах Максім (Юндзіл) і клірык храма ў гонар іконы «Жываносная крыніца» вёскі Каханаўка (Прошча) іераманах Даміян (Ліпчэўскі).
Дыяканскі чын узначаліў клірык Георгіеўскага храма г. Бабруйска дыякан Кірыл Вейга.
Падчас малітвы епіскап Серафім здзейсніў асвячэнне насення для гаспадарак раёна.
На богаслужэнні таксама прысутнічалі і маліліся: старшыня Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта П. В. Налівайка; намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. М. Шаршнёў; намеснік старшыні А. В. Землянухіна, кіраўнікі ўсіх гаспадарак Асіповіцкага раёна.
13-14 красавіка, па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, ва ўсіх храмах Бабруйскай епархіі здзяйснялася малітва аб паспяховым правядзенні пасяўной кампаніі.