У Барысаве будзе пабудаваны храм у гонар святога князя Уладзіміра
02 жніўня 201828 ліпеня 2018 года ў горадзе Барысаве адбыўся хрэсны ход, прысвечаны памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і 1030-годдзю Хрышчэння Русі.
Урачыстае шэсце ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
У хрэсным ходзе прынялі ўдзел: сакратар Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель храма ў гонар святога Архістратыга Міхаіла аграгарадка Зембін протаіерэй Андрэй Капульцэвіч; благачынны I Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Ражджаства Хрыстовага ў горадзе Барысаве протаіерэй Аляксандр Вярбіла; ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага, настаяцель храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ў горадзе Барысаве протаіерэй Павел Яцуковіч; духавенства сабора Уваскрасення Хрыстовага і I Барысаўскага благачыння.
Хрэсны ход прайшоў па старой частцы горада Барысава да будуемага ў раёне вуліцы Меліярацыйнай храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.
У завяршэнне шэсця епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў чын асвячэння закладнога каменя ў падмурак будучага Уладзімірскага храма.
Уладыка Веніямін павіншаваў усіх з днём памяці святога Хрысціцеля Русі і пажадаў айцу настаяцелю хутчэйшага завяршэння храмабудаўніцтва.
У сваю чаргу настаяцель Уладзімірскага прыхода протаіерэй Павел Яцуковіч цёпла падзякаваў уладыку за візіт і супольную малітву.
Далей усіх чакалі пачастункі, салдацкая каша і канцэрт, падрыхтаваны грэчаскімі сябрамі.