У Барысаве прайшла абласная канферэнцыя «Служэнне на карысць жыцця: сучасныя падыходы і праваслаўныя традыцыі»

15 кастрычніка 2017

top.jpg

12 кастрычніка 2017 года ў горадзе Барысаве адбылася абласная міждысцыплінарная дэмаграфічная канферэнцыя «Служэнне на карысць жыцця: сучасныя падыходы і праваслаўныя традыцыі».

Перад пачаткам форуму ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава быў здзейснены малебен. Набажэнства здзейсніў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін у саслужэнні сакратара Барысаўскай епархіі протаіерэя Андрэя Капульцэвіча, ключніка Уваскрасенскага кафедральнага сабора протаіерэя Паўла Яцуковіча і духавенства Барысаўскай епархіі.

Канферэнцыя праходзіла ў ГУ «Палац культуры імя М. Горкага». У рамках форуму адкрылася выстава «Моладзь за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці».

Слуцка-Салігорскую епархію на канферэнцыі прадставілі: памочнік благачыннага Клецкай царкоўнай акругі, клірык прыхода Уваскрасення Хрыстовага горада Клецка іерэй Андрэй Еўшэль і клірык прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна іерэй Максім Казлоў з жонкай Ксеніяй Казловай.

На ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі з прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся: старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама Н.І. Баярская, старшыня Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Г. І. Дзенгалёў.

Намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама М. В. Булойчык агучыла даклад аб арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння ў рабоце па прафілактыцы абортаў у Барысаўскім раёне, а благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Вярбіла распавёў аб дзейнасці Барысаўскага благачыння па абароне мацярынства і сямейных каштоўнасцяў.

З дакладамі, якія закранаюць дэмаграфічныя праблемы, таксама выступілі: псіхолаг УАЗ «Барысаўскі радзільны дом» Е. Д. Русанава, загадчыца жаночай кансультацыяй № 1 УАЗ «Барысаўскі радзільны дом» Ю. А. Пішчанка, выкладчык акушэрства і гінекалогіі УА «Барысаўскі дзяржаўны медыцынскі каледж» С. Ф. Мазгунова, дырэктар ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева» Е. С. Капыток, дырэктар ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс яслі сад — сярэдняя школа № 24 г. Барысава» Т. Н. Пракапенкава.

Вопытам работы па паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі падзяліліся: старшыня Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску протаіерэй Павел Сярдзюк, лекар акушэр-гінеколаг УАЗ «Лагойская ЦРБ» В. А. Казлоўская, псіхолаг УАЗ «Лагойская ЦРБ» Н.Л. Навіцкая, дацэнт кафедры агульнай урачэбнай практыкі УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», кандыдат медыцынскіх навук В. А. Цяплова, галоўны спецыяліст (акушэр-гінеколаг) аддзела лячэбна-прафілактычнай дапамогі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама А. М. Каспяровіч.

Метадыст праекта «За жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» дабрачыннага фонду імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай Е. І. Ярашэвіч правяла ўрачыстую цырымонію перадачы выстаўкі «Моладзь за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» абласному рэсурснаму цэнтру «Духоўна-маральнае выхаванне дашкольнікаў і школьнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа».

Форум прадоўжыўся дыскусіяй.

Канферэнцыя завяршылася запускам у неба белых галубоў, якія сімвалізуюць мір, любоў, дабрыню, пяшчоту, цнатлівасць, духоўную чысціню, мацярынства і абнаўленне жыцця.

Барысаўская епархія / Church.by