У Барысаўскай епархіі стварылі выязны вусны часопіс «Благовест»
23 мая 2017Сустрэчай з навучэнцамі сярэдніх школ вёсак Мсціж і Ганцавічы Барысаўскага раёна завяршылася мерапрыемства ў рамках Дзён праваслаўнай кнігі і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання — выязны вусны часопіс «Благавест». Ён быў арганізаваны Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя І. Х. Каладзеева сумесна з Барысаўскім благачыннем.
На працягу сакавіка — мая супрацоўнікі бібліятэкі, святары благачыння наведалі 15 населеных пунктаў, выступілі ў школах і сельскіх бібліятэках. Яны распавядалі пра значэнне праваслаўнай кнігі для духоўнага развіцця чалавека, аб жыцці і асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны, гісторыі Праваслаўя на Барысаўшчыне.
На стэндах былі прадстаўлены навінкі праваслаўнай літаратуры. У сувязі з тым, што ў гэтым годзе спаўняецца 915 гадоў з дня заснавання горада Барысава, на сустрэчах уздымаліся тэмы праваслаўнага краязнаўства. Прэзентавалася кніга «Дом Мой домам малітвы назавецца», дэманстраваўся відэафільм, прысвечаны 120-годдзю царквы мучаніцы Юліі і 20-годдзю прыхода храма Ражджаства Хрыстовага.