У Барысаўскім епархіяльным упраўленні асвячаны дамавы храм у гонар свяціцеля Савы Сербскага
29 студзеня 2020
25 студзеня 2020 года, у дзень памяці свяціцеля Савы, першага архіепіскапа Сербскага (1237), па блаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Барысаўскім епархіяльным упраўленні адбылося асвячэнне дамавога храма ў гонар свяціцеля Савы.
Шанаванне святога Савы на Белай Русі мае глыбокія гістарычныя карані і ўзыходзіць да XV-XVI стагоддзяў. Вядома, што яго імя ўказвае Францыск Скарына ў календары сваёй «Малой падарожнай кніжыцы» (1522) у ліку самых значных славянскіх святых. Захарыя Капысценскі ў сваім трактаце «Палінодыя» (1621) згадваў свяціцеля Саву Сербскага як узор для пераймання.
Асвячэнне дамавога храма ў гонар свяціцеля Савы важнае і для сербаў, і для беларусаў. Яно яшчэ больш умацоўвае духоўную сувязь двух блізкіх праваслаўных народаў, што асабліва каштоўна і значна ў нашы дні, калі адносіны Сербіі і Беларусі развіваюцца на ўсіх узроўнях.
Перад богаслужэннем для дамавога храма па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Сербскага Ірынея быў прынесены абраз свяціцеля Савы Сербскага.
Пасля здзяйснення малебна свяціцелю Саву прадстаўнік Сербскай Праваслаўнай царквы епіскап Маравіцкі Антоній перадаў у дар новаасвячонаму храму камплект літургічных сасудаў.
Асвячэнне прастола і Бажэственную літургію здзейснілі епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін і епіскап Маравіцкі Антоній.
За богаслужэннем архіпастырам саслужылі: настаяцель прыхода храма святога Архангела Міхаіла аграгарадка Зембін Барысаўскага раёна протаіерэй Андрэй Капульцэвіч; клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава, прэс-сакратар Барысаўскай епархіі святар Ігар Васько; клірык храма святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла на Сербскім падвор'і ў Маскве іерэй Анатоль Салівончык. Дыяканскі чын узначаліў клірык прыхода храма ў гонар святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца гарадскога пасёлка Смілавічы дыякан Уладзімір Букштуновіч.
Богаслужэбныя спевы на царкоўнаславянскай мове выканаў хор кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава пад кіраваннем протадыякана Міхаіла Сідарава; на сербскай мове — дзіцячы хор кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова пад кіраваннем Ксеніі Качаноўскай.
За богаслужэннем маліліся: ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Павел Яцуковіч, благачынныя барысаўскіх царкоўных акруг протаіерэй Аляксандр Вярбіла і протаіерэй Сергій Башкіраў, клірыкі кафедральнага сабора, супрацоўнікі епархіяльнага ўпраўлення, а таксама высокі госць — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велька Ковачавіч.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў прэс-сакратар Барысаўскай епархіі святар Ігар Васько.
Па заканчэнні богаслужэння было здзейснена слаўленне свяціцелю Саве, архіепіскапу Сербскаму, пасля чаго епіскап Маравіцкі Антоній звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін падзякаваў епіскапу Антонію за архіпастырскі візіт і ў памяць аб сумеснай малітве паднёс абраз прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Таксама епіскап Веніямін удастоіў архіерэйскіх грамат сербскага праваслаўнага публіцыста Ранка Гойкавіча і прафесара Івана Аляксеевіча Чароту.
У завяршэнне Праасвяшчэнны Веніямін падарыў кожнаму, хто прыйшоў на асвячэнне храма, абразок з выявай свяціцеля Савы і падаў усім архіпастырскае благаславенне.