У Брэсце прайшоў II Афанасьеўскі інтэлектуальны турнір
07 лістапада 20186 лістапада ў абласным цэнтры маладзёжнай творчасці горада Брэста адбыўся II Афанасьеўскі інтэлектуальны турнір сярод навучэнцаў нядзельных школ Брэсцкай епархіі, прысвечаны 220-годдзю з дня нараджэння і 150-годдзю з дня смерці мітрапаліта Віленскага і Літоўскага Іосіфа (Сямашкі).
Удзельнікі Афанасьеўскага турніру змаглі выпрабаваць і прадэманстраваць свае веды ў галіне гісторыі Беларусі.
У верасні-кастрычніку гэтага года ва ўсіх благачыннях Брэсцкай епархіі адбыліся адборачныя туры, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі нядзельных школ. У выніку былі сфарміраваны каманды ад кожнага благачыння, якія і сталі ўдзельнікамі турніру.
У ходзе інтэлектуальнага спаборніцтва памераліся сіламі: каманда «Берасцейскія пчолкі» Брэсцкага гарадскога благачыння, каманда «Ноеў каўчэг» Брэсцкага раённага благачыння, каманда «Серафімы» Бярозаўскага благачыння, каманда «Пакроў» Жабінкаўскага благачыння, каманда «Дабралюбы» Драгічынскага благачыння, каманда «Белая вежа» Камянецкага благачыння, каманда «Фенікс» Кобрынскага благачыння, каманда «Добрыя сэрцайкі» Маларыцкага благачыння, каманда «Дабразваніца» Пружанскага благачыння.
Журы ўзначаліў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. У склад судзейскай калегіі ўвайшлі: загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А. С. Пушкіна, доктар гістарычных навук, прафесар А. Н. Вабішчэвіч; благачынны Пружанскай акругі протаіерэй Міхаіл Носка; старшыня камісіі па правядзенню Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру свяшчэннік Андрэй Петрусевіч.
На турніры ў якасці назіральнікаў прысутнічалі ганаровыя госці: кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі развіцця, намеснік дэкана сацыяльна-педагагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна Сінюк Д. Э.; прарэктар па выхаваўчай рабоце БРДТУ, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Н.П. Ялавая; начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БРДТУ В. С. Місіюк; метадыст упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта В. А. Самасевіч; кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Брэсцкай епархіі протаіерэй Яўген Ліхота; кіраўнік моладзевага аддзела Брэсцкай епархіі свяшчэннік Павел Рамановіч; дырэктар Цэнтра маладзёжнай творчасці В. С. Іваноў.
Па правілах гульні ў першым туры «штурм» прынялі ўдзел 9 каманд. Каманды павінны былі пісьмова адказаць на 20 пытанняў, кожны правільны адказ ацэньваўся ў адзін бал. У выніку 4 лепшыя каманды перайшлі ў наступны этап.
У другім туры «тэст-бліц» пазмагаліся 4 наймацнейшыя каманды - «Белая вежа», «Серафімы», «Берасцейскія пчолкі», «Пакроў». Камандам былі прапанаваны бланкі з 15 тэставымі заданнямі, якія было неабходна вырашыць на працягу 10 хвілін. Па выніках другога этапа ў фінальны этап прайшлі дзве каманды - «Пакроў» і «Берасцейскія пчолкі».
У фінальным этапе каманды па чарзе вусна адказвалі на 12 пытанняў. У выніку ў няпростым інтэлектуальным спаборніцтве перамогу атрымала каманда Брэсцкага гарадскога благачыння «Берасцейскія пчолкі».
Пасля фінальнага этапу турніру архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан звярнуўся да ўсіх прысутных з павучальным словам і адзначыў неабходнасць правядзення падобных адукацыйных мерапрыемстваў для духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення.
Усе ўдзельнікі гульні атрымалі з рук архіепіскапа дыпломы і памятныя падарункі, а пераможцы — яшчэ і кнігі протаіерэя Аляксандра Раманчука «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка): нарыс жыцця і царкоўна-грамадскай дзейнасці».
Каманды-фіналісты таксама былі ўзнагароджаны падарункамі ад партнёраў турніру - піцэрый «DACAR PICCA» і «Бруклін». Усім удзельнікам і гасцям турніру быў прапанаваны салодкі дэсерт ад ААТ «Брэсцкае марожанае».