У Брэсце адбыўся епархіяльны семінар «Духоўная дапамога сем'ям з паліятыўнымі дзецьмі і дзецьмі-інвалідамі»

21 жніўня 2021

top.jpg

20 жніўня 2021 года ў саборы Уваскрасення Хрыстова горада Брэста адбыўся епархіяльны семінар «Духоўная дапамога сем'ям з паліятыўнымі дзецьмі і дзецьмі-інвалідамі». Мэтай мерапрыемства стала неабходнасць абмену вопытам паміж святарамі, якія духоўна акармляюць сацыяльныя хоспісы.

На семінары прысутнічалі архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, духавенства гарадскіх прыходаў, благачынняў Брэсцкай епархіі, а таксама сёстры міласэрнасці і сацыяльныя работнікі пры храмах епархіі. 

22.jpg

Арганізавалі семінар Аддзел па пытаннях сям'і, абароне мацярынства і дзяцінства і Аддзел па сацыяльным служэнні і царкоўнай дабрачыннасці Брэсцкай епархіі.

Госцем семінара стаў святар Раман Арцёмаў, клірык кафедральнага Свята-Духава сабора горада Мінска, які акармляе Рэспубліканскі клінічны цэнтр паліятыўнай медыцыны дапамогі дзецям і суправаджае дзіцячы хоспіс. У сваім выступленні айцец Раман падзяліўся шматгадовым вопытам супрацоўніцтва з дзіцячым хоспісам і анкалагічным НПЦ у Рэспубліцы Беларусь.

Семінар падобнай тэматыкі ў Беларускім Экзархаце праводзіцца ўпершыню, аднак патрэба ва ўзаемным абмене вопытам па духоўным акармленні паліятыўных дзяцей у цяперашні момант вельмі каштоўная і высокая — адзначылі ўдзельнікі семінара. Пастырскім абавязкам святара дзіцячага хоспіса з'яўляецца перш за ўсё аказанне духоўнай дапамогі паліятыўным дзецям, дзецям-інвалідам і іх бацькам.

Напружаны стрэсавы кантэкст працы з падобнымі сем'ямі, патрабуе пэўных правіл і асаблівасцей пастырскага акармлення:

  • ўвядзенне ў рэсурсны стан чалавека, які знаходзіцца ў крызіснай сітуацыі;
  • паводзіны бацькоў і святара пры тэрмінальнай стадыі перад адыходам дзіцяці;
  • спецыфіка здзяйснення Таінстваў Царквы, абрадаў і чыну адпявання;
  • суправаджэнне бацькоў пасля смерці і адпявання, з перспектывай падрыхтоўкі працы з псіхолагамі-спецыялістамі;
  • праца з пачуццём віны, істэрычнымі становішчамі;
  • суправаджэнне і ўзаемадзеянне з медыцынскім персаналам хоспіса, анкалагічнага цэнтра і г. д.

Асаблівай тэмай размовы стала стратэгія псіхалагічнага аднаўлення святара, пастырская дзейнасць якога тычыцца акармлення паліятыўных і анкалагічных цэнтраў краіны. Айцец Раман адзначыў, што «механізмамі разрадкі і самааднаўлення» могуць служыць фізічная нагрузка для святара, прагулкі, правядзенне часу з сям'ёй. Аднак падобныя тактыкі не з'яўляюцца вычарпальнымі для чалавечай душы, памяці і сэрца, таму як можна часцей варта звяртацца да здзяйснення Еўхарыстыі і малітвы да Бога. 

33.jpg

У завяршэнне мерапрыемства духавенства, якое ўдзельнічала ў семінары, мела магчымасць задаць айцу Раману актуальныя пытанні і атрымаць на іх вычарпальныя адказы.

Брэсцкая епархія/Church.by