У Брэсце адбыўся адукацыйны семінар для святароў «Псіхічнае здароўе: норма і паталогія»
26 жніўня 202124 жніўня 2021 года ў саборы Уваскрасення Хрыстова горада Брэста адбыўся адукацыйны семінар «Псіхічнае здароўе: норма і паталогія».
Мерапрыемства было арганізавана для павышэння дасведчанасці святароў аб праблемах псіхічнага здароўя і атрымання ведаў, неабходных у пастырскім душапапячэнні.
На семінары прысутнічаў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, а таксама духавенства Брэсцкага гарадскога благачыння, Брэсцкага раённага благачыння, Жабінкаўскага благачыння, Камянецкага благачыння, Маларыцкага благачыння.
Лектар семінара — галоўны ўрач УАЗ «Брэсцкі абласны псіханеўралагічны дыспансер» Мікалай Пятровіч Скаскевіч к сваім выступленні закрануў шэраг актуальных тэматычных напрамкаў, якія тычацца псіхічнага здароўя і магчымых паталогій чалавечай псіхікі:
- Псіхічнае здароўе: нормы і паталогіі;
- Найбольш распаўсюджаныя псіхічныя расстройствы;
- Міжведамаснае ўзаемадзеянне пры аказанні дапамогі людзям з парушэннямі псіхічнага здароўя;
- Перадсуіцыдальны стан. Суіцыдальныя паводзіны.
- Посткавідны сіндром, яго асаблівасці.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі буклет «Магчымыя парушэнні стану псіхічнага здароўя ва ўмовах COVID-19», распрацаваны аўтарам семінара М. П. Скаскевічам у якасці памяткі для святароў.
Семінар быў арганізаваны ў рамках узаемадзеяння і супрацоўніцтва Брэсцкай епархіі з установамі аховы здароўя горада Брэста.
Арганізатарамі семінара выступілі: аддзел па пытаннях сям'і, абароне мацярынства і дзяцінства, аддзел па сацыяльным служэнні і царкоўнай дабрачыннасці Брэсцкай епархіі.
Аналагічны семінар адбыўся 25 жніўня ў Кобрыне. На семінары прысутнічалі сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, благачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Жабінка протаіерэй Сергій Петрусевіч; духавенства Бярозаўскага, Драгічынскага, Кобрынскага, Пружанскага благачынняў.
Раней у Брэсцкай епархіі быў арганізаваны епархіяльны семінар для святароў «Духоўная дапамога сем'ям з паліятыўнымі дзецьмі і дзецьмі-інвалідамі».