У Брэсцкай епархіі адбыўся семінар па метадах узаемадзеяння Царквы і школы
24 снежня 202123 снежня 2021 года ў актавай зале нядзельнай школы сабора Уваскрасення Хрыстова ў горадзе Брэсце пад старшынствам архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адбыўся семінар гарадскога духавенства Брэсцкай епархіі па пытаннях супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы з дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі.
На мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння ў рамках пастырскай дзейнасці і асветы паміж прадстаўнікамі духавенства Праваслаўнай Царквы і ўстаноў адукацыі горада Брэста. Форма ўзаемадзеяння рэалізуецца ў якасці факультатыўных заняткаў па далучэнню падрастаючага пакалення да духоўнай культуры і гістарычнай спадчыны беларускага народа. Асобнаму абмеркаванню падвергнуліся пытанні, якія тычацца эпідэміялагічнага статусу як кантэкстнай рэальнасці пры арганізацыі сумесных духоўна-адукацыйных праектаў паміж установамі адукацыі горада і Брэсцкай епархіяй.
Таксама на мерапрыемстве адбылася сустрэча духавенства прыходаў г. Брэста з галоўным дзяржаўным санітарным урачом горада Брэста і Брэсцкага раёна Радчанка Г. І., а таксама галоўным урачом УАЗ «Брэсцкая цэнтральная паліклініка» Кляўсам С. В., па пытаннях, што тычацца эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з распаўсюджваннем COVID-19. Сустрэча насіла інфарматыўны характар.
Праграма супрацоўніцтва з установамі адукацыі рэалізуецца пры поўным захаванні свецкага характару і накіраванасці дзяржаўнай адукацыі: фарміраванне дзейнасці Праваслаўнай Царквы ў рамках працэсу адукацыі зыходзіць асабліва з выхаваўчай, маральнай і культурна-гістарычнай каштоўнасці феномену веры.