У Брэсцкай епархіі адбыўся семінар па супрацьдзеянню алкагалізму і наркаманіі

03 верасня 2019

top.jpg

Напярэдадні агульнацаркоўнага Дня цвярозасці 3 верасня на базе нядзельнай школы прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы ў горадзе Брэсце адбыўся семінар для духавенства Брэсцкай епархіі, адказнага за працу аддзела па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму.

Тэмай семінара стала абмеркаванне асаблівасцяў духоўнай рэабілітацыі людзей, якія пакутуюць алкагольнай і наркатычнай залежнасцю, а таксама работа з іх сваякамі.

У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі духавенства ўсіх благачынніцкіх акруг Брэсцкай епархіі, царкоўных сацыяльных служб, сястрыцтваў міласэрнасці, а таксама прадстаўнікі супольнасцяў АА і Ал-Анон.

З дакладам аб арганізацыі царкоўнай работы з залежнымі людзьмі выступіў протаіерэй Дыянісій Пясецкі, кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму ў гонар святога мучаніка Ваніфація, настаяцель храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» ў горадзе Мінску.

Праблемы работы са сваякамі залежных людзей у сваім дакладзе асвятліў іераманах Агапій (Голуб), супрацоўнік Цэнтра рэабілітацыі нарказалежных «Анастасіс-Сасноўка», насельнік Успенскага стаўрапігіяльнага Жыровіцкага манастыра.

Усе ўдзельнікі семінара былі забяспечаныя неабходнай літаратурай і інфармацыяй на электронных носьбітах, здольнай забяспечыць прадуктыўную парафіяльную працу па супрацьдзеянню алкагалізму і барацьбе з нарказалежнасцю.

Мерапрыемства наведаў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.

Яго Высокапраасвяшчэнства выказаў словы падзякі ўсім гасцям і арганізатарам семінара за актыўную духоўную, асветніцкую і рэабілітацыйную працу ў асяроддзі алкаголе- і нарказалежных людзей.

Church.by