У Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы асвечана капліца
07 мая 20174 мая 2017 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў чын асвячэння капліцы ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Пётр Рамановіч; клірык кафедральнага сабора прападобнага Сімяона Стоўпніка горада Брэста протаіерэй Сергій Чырун; настаяцель Мікалаеўскага храма ў Брэсцкай крэпасці іерэй Віталь Ханавец; настаяцель бальнічнай капліцы, клірык кафедральнага сабора прападобнага Сімяона Стоўпніка Брэста іерэй Аляксій Макаранка.
За богаслужэннеі маліліся пацыенты і медыцынскі персанал бальніцы.
У прывітальным слове ўладыка Іаан пажадаў, каб малітвы, якія будуць узносіцца ў капліцы, спрыялі ацаленню пацыентаў.
Архіпастыр паднёс у дар для капліцы абраз прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага. У сваю чаргу, святар Аляксій Макаранка падзякаваў уладыку за асвячэнне і сумесную малітву і ўручыў Яго Высокапраасвяшчэнству ікону Божай Маці, напісаную на востраве Корфу (Грэцыя), дзе захоўваюцца цудатворныя мошчы свяціцеля Спірыдона, заступніка капліцы.
Затым архіепіскап Іаан уручыў архіерэйскія падзякі рупліўцам у справе добраўпарадкавання капліцы. Падзякай была ганаравана і галоўны ўрач бальніцы Людміла Уладзіміраўна Ігнатчык.
Архіерэй наведаў 5-е педыятрычнае аддзяленне і благаславіў малышоў, якія знаходзяцца на лячэнні.