Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2021-2025 гады

18 жніўня 2021

top.jpg

17 жніўня 2021 года ў Брэсце адбылося падпісанне праграмы супрацоўніцтва на 2021-2025 гады паміж Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Свае подпісы пад дакументам паставілі правячыя архірэі — архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Вітольдавіч Шулейка.

Гэта ўжо чацвёртае па ліку падобнае пагадненне, якое прадугледжвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў кіравання і рэлігійных арганізацый БПЦ па розных напрамках. Культура, сацыяльная абарона, садзейнічанне ўмацаванню сям'і, мацярынства і дзяцінства, выхаванне і адукацыя, прафілактыка правапарушэнняў — бакі дамовіліся аб'яднаць намаганні ў гэтых і іншых сферах для вырашэння актуальных сацыяльных задач.

У сустрэчы прынялі ўдзел клірыкі дзвюх епархій, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама.

Брэсцкая епархія/Church.by

Loading...