У Брэсцкую епархію прыбыў каўчэг з правіцай Святога Іаана Хрысціцеля
12 лістапада 2018З 7 лістапада па 7 снежня 2018 года ў межах Брэсцкай епархіі будзе знаходзіцца каўчэг з часціцай мошчаў (большай часткай правіцы) Святога Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана. Пастаяннае месца знаходжання ацаляльных мошчаў - Благавешчанскі мужчынскі манастыр горада Кіева. Святыня была дастаўлена на Брэстчыну па благаславенню архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана.
У горад Брэст прыбудзе каўчэг 1 снежня ў 8:00 ў храм апостала Фамы (вул. Брэсцкіх дывізій, 34) і будзе знаходзіцца да 7 снежня. Царква будзе адкрыта для пакланення кожны дзень з 8: 00 да 20: 00. У 9: 00, 12: 00 і 17: 00 у храме будуць здзяйсняцца малебны з акафістам.
Да храма можна дабрацца наступным чынам: прыпынак «Маставая» альбо «Брэсцкіх дывізій», аўтобусы № 9, 15А, 15B, 20, 21, 21А, 21Б, 22, 23, 31, 34, 37, 37А, 38, 44, 44А, 50. Маршрутнае таксі: №1, 12, 15, 20, 21, 25, 35.
Графік знаходжання святых мошчаў:
- 13-15 лістапада — храм дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Пружаны
- 16-18 лістапада — храм прападобнага Сімяона Стоўпніка горада Камянца
- 19-21 лістапада — храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Жабінкі
- 22-24 лістапада — Спаскі жаночы манастыр горада Кобрына
- 25-27 лістапада — храм свяціцеля Мікалая горада Маларыты
- 28-29 лістапада — храм Уздвіжання Крыжа Гасподняга ў аграгарадку Вістычы Брэсцкага раёна (з 14:00)
- 29-30 лістапада — храм роўнаапостальнага князя Уладзіміра аграгарадка Мухавец Брэсцкага раёна
- 1-7 снежня-храм апостала Фамы горада Брэста