У Чэрвенскім доме-інтэрнаце для маладых інвалідаў асвечана капліца

02 кастрычніка 2017

0010.jpg

23 верасня 2017 года епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў чын асвячэння капліцы ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў Чэрвенскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Архіпастыру саслужылі: настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Чэрвеня протаіерэй Аляксандр Лазоўскі; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» вёскі Заполле іерэй Мікалай Казінец; настаяцель прыхода храма Уздзвіжання Крыжа Гасподняга аграгарадка Раванічы іерэй Аляксандр Чарнушэнка.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Лазоўскай.

У дар капліцы епіскап Веніямін падарыў напрастольнае Евангелле.

Барысаўская епархія / Church.by