У гонар 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага адбыўся пешы хрэсны ход з Магілёва ў Мсціслаў

12 верасня 2021

top.jpg

10 верасня 2021 года ў Мсціслаў з Магілёва прыбылі ўдзельнікі пешага хрэснага ходу ў гонар 800-годдзя дабравернага князя Аляксандра Неўскага, якія за 5 дзён пераадолелі шлях даўжынёй больш за 120 км. Падчас хрэснага ходу, які насіў місіянерскі характар, здзяйсняліся малітвы аб Айчыне, памінальныя ліціі ў месцах пахаванняў загінуўшых воінаў, праводзіліся духоўныя гутаркі і розныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы для мясцовых жыхароў.

Удзельнікамі малітоўнага шэсця сталі праваслаўныя вернікі з розных гарадоў Беларусі на чале са святаром Ігарам Шнэйдарам, настаяцелем храма Тупічэўскай іконы Божай Маці горада Мсціслава. 12 верасня, у дзень памяці святога князя Аляксандра Неўскага, крыжаходцы прынялі ўдзел у Бажэственнай літургіі, якую ўзначаліў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

Магілёўская епархія/Church.by

Фотарэпартаж