У чацвер Светлага тыдня Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Лізавецінскім манастыры горада Мінска
20 красавіка 201720 красавіка 2017 года, у чацвер Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак і клірыкі манастыра.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам манахіні Марфы (Гуськовай).
На малым уваходзе зважаючы на дбайную працу ў славу Святой Царквы і да свята Святой Пасхі Патрыяршы Экзарх уганараваў клірыкаў Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска наступнымі іерархічнымі узнагародамі: іерэя Сергія Нежбарта і іерэя Арцемія Танаяна — правам нашэння набедраніка, протадыякана Алега Тарасевіча — правам нашэння камілаўкі.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Георгій Глінскі.
Па завяршэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджан манастыра са словам навучання.
Далей мітрапаліт Павел даў усім архіпастырскае благаславенне, кожнаму, хто маліўся ў храме, ўручыў велікоднае яйка, а дзецям, акрамя гэтага, салодкія велікодныя падарункі.
Пасля заканчэння богаслужэння ўладыка Экзарх асвяціў паклонны крыж, усталяваны побач з храмам у гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці, а затым агледзеў будуемы храм у гонар свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага на тэрыторыі Лісавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.