У Дзень барацьбы супраць раку ў Мінскім анкадыспансэры будзе адслужаны малебен

31 студзеня 2019

top.jpg

4 лютага 2019 года, у дзень барацьбы супраць раку, у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» пры Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры будзе адслужаны малебен.

Адрас: праспект Незалежнасці, 64, 3 паверх. Пачатак малебна ў 11: 00.

Малебен адбудзецца ў адпаведнасці з праграмай супрацоўніцтва паміж Камітэтам па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2019-2022 гады па пытаннях дапамогі жыхарам горада Мінска, якія пакутуюць на анкалагічныя захворванні.

Church.by