У дзень аддання свята Ражджаства Хрыстовага Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Лізавецінскім жаночым манастыры горада Мінска

13 студзеня 2018

top.jpg

13 студзеня 2018 года, у дзень аддання свята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма, духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам манахіні Марфы (Гуськовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Лемяшонак.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Ражджаству Хрыстову.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Ражджаства Хрыстовага і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Уладыка Павел абвясціў ўказы Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла — у азнаменаванне 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве протаіерэй Андрэй Лемяшонак, настаяцель храма іконы Божай Маці «Дзяржаўная» ў горадзе Мінску, духаўнік Лізавецінскага манастыра горада Мінска, і ігумення Еўфрасіння (Лапцік), настаяцельніца Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска, былі ўдастоены Юбілейных медалёў Рускай Праваслаўнай Царквы «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве».

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, удзяліў багамольцам архіпастырскае благаславенне і ўручыў усім салодкія падарункі. 

Church.by

Фотарэпартаж