У дзень памяці 20 000 мучанікаў Нікамідыйскіх мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры

10 студзеня 2018

top.jpg

10 студзеня 2018 года, у дзень памяці мучанікаў 20 000, у Нікамідыі  ў царкве спаленых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

Архіпастырам саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; брація манастыра і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор пад кіраўніцтвам студэнта 3-га курса Мінскай духоўнай семінарыі Аляксандра Шалыхмана.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Генадзь Поўны.

Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Ражджаству Хрыстову.

Па адпусце Бажэственнай літургіі са словам віншаванняў да Патрыяршага Экзарха звярнуўся архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Уладыка сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу за архіпастырскі візіт і ад імя браціі абіцелі і ўсіх навучальнікаў і навучэнцаў Мінскай духоўнай семінарыі паднёс яму святую прасфору і абраз Божай Маці.

Мітрапаліт Павел падзякаваў архіепіскапу Гурыю за словы вітання, павіншаваў архіпастыраў, духавенства, брацію манастыра і студэнтаў духоўнай семінарыі з Ражджаством Хрыстовым і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, удзяліў усім багамольцам архіпастырскае благаславенне і ўручыў ім салодкія падарункі.

Пасля богаслужэння архіпастыры наведалі схіепіскапа Дзятлаўскага Пятра, які нядужае, і павіншавалі яго са святам Ражджаства Хрыстовага.

Church.by

Фотарэпартаж