У дзень памяці апостала Іаана Багаслова мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

21 мая 2018

top.jpg

21 мая 2018 года, у панядзелак 7-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці апостала і евангеліста Іаана Багаслова, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.

За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў дыякана Яраслава Грыбко ў іерэя.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і ружы.

Church.by

Фотарэпартаж