У дзень памяці дабравернага князя Аляксандра Неўскага мітрапаліт Павел узначаліў саборнае архіерэйскае богаслужэнне ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска
12 верасня 201812 верасня 2018 года, у дзень памяці перанясення мошчаў дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага і знойдзення мошчаў дабравернага вялікага князя Данііла Маскоўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Іакаў (Якаў), епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, епіскап Барышэўскі Віктар, вікарый Кіеўскай мітраполіі Украінскай Праваслаўнай Царквы, здзейснілі Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
Візіт Патрыяршага Экзарха і ўрачыстае богаслужэнне былі прымеркаваны да прастольнага свята парафіі і да дня святкавання 120-годдзя асвячэння Аляксандра-Неўскага храма.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч, клірыкі Аляксандра-Неўскага храма, 3-га Мінскага гарадскога благачыння і іншыя запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Дзімітрый Харошка.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Сяргея Смольскага.
На богаслужэнні прысутнічалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Віктаравіч Шорац; экс-віцэ-прэм'ер Беларусі, старшыня Беларускай асацыяцыі гольфа Уладзімір Несцеравіч Дражын; прэзідэнт Міжнароднай акадэміі сувязі, сустаршыня Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз праваслаўных жанчын», прэзідэнт фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены Анастасія Пятроўна Асіціс і іншыя высокія госці.
Перад пачаткам богаслужэння Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстую сустрэчу іконы свяціцеля Лукі Крымскага з часцінкай яго пачэсных мошчаў. Абраз з'яўляецца дарам Маскоўскага дабрачыннага фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены да 120-годдзя з дня асвячэння Аляксандра-Неўскага храма. З гэтага дня ікона свяціцеля Лукі будзе знаходзіцца ў храме пастаянна. Пакланіцца святыні змогуць усе жадаючыя.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх, саслужачыя архіерэі і святары здзейснілі слаўленне святу.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Мікалай Коржыч.
Да прысутных са словамі вітання звярнуўся архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Іакаў. Уладыка Іакаў перадаў у дар дзве часцінкі мошчаў немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага для Аляксандра-Неўскага храма і Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.
Таксама да прысутных звярнуўся епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній і перадаў у дар храму абраз з частачкай мошчаў святой праведнай Сафіі Слуцкай.
Затым з вітальным словам звярнуўся епіскап Барышэўскі Віктар. У сваім слове ўладыка падзякаваў вернікам за малітвы аб Украінскай зямлі і народзе.
Леанід Паўлавіч Гуляка ў сувязі са святкаваннем 120-годдзя асвячэння храма-помніка ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску абвясціў прывітальны адрас і ўручыў айцу настаяцелю Ганаровую грамату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў за значны асабісты ўклад у адраджэнне духоўных каштоўнасцяў у беларускім грамадстве, і плённую сацыяльную дзейнасць.
Усіх прысутных у храме павіншаваў са святам і старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Віктаравіч Шорац.
Уладыка Павел падзякаваў архіпастырам, айцу Мікалаю, Леаніду Паўлавічу і Андрэю Віктаравічу за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення, а затым на малітоўную памяць уручыў вернікам абразкі Хрыста Збавіцеля. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.
Па заканчэнні малітваў па Святым Прычашчэнні ўладыка Экзарх прайшоў да хрысцільнага храма святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, размешчанага на тэрыторыі ваенных могілак, і азнаёміўся з ходам яго добраўпарадкавання. Сімвалічна, што Уладзімірскі храм уладкаваны ў год 1030-годдзя Хрышчэння Русі.