У дзень памяці блажэнных Ксеніі Пецярбургскай і Валянціны Мінскай Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

06 лютага 2023

top.jpg

6 лютага 2023 года, у дзень памяці блажэннай Ксеніі Пецярбургскай і блажэннай Валянціны Мінскай, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату, старшыня прыходскай рады Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пасля патроенай екценні Мітрапаліт Веніямін узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора са святам і звярнуўся са словам павучання.

У завяршэнне Мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

сацсетках InstagramВКонтакте,

Facebook і Одноклассники

Фотарэпартаж