У дзень памяці мучанікаў немаўлят Віфлеемскіх мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар Ражджаства Хрыстовага вёскі Вялікае Сціклева

11 студзеня 2018

top.jpg

11 студзеня 2018 года, у дзень памяці мучанікаў 14000 немаўлят, Ірадам ў Віфлееме забітых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Ражджаства Хрыстовага вёскі Вялікае Сціклева Мінскага раёна.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 1-й Мінскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма апосталаў Пятра і Паўла вёскі Сеніца Мінскага раёна протаіерэй Барыс Пташынскі; настаяцель храма протаіерэй Міхаіл Рукаль; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Дубаневіч.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Сергій Маслаў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Ражджаству Хрыстову.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Міхаіл Рукаль.

Уладыка Павел падзякаваў айцу Міхаілу за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, удзяліў вернікам архіпастырскае благаславенне і падарыў дзецям салодкія падарункі. 

Church.by

Фотарэпартаж