У дзень памяці першамучаніка Сцяфана Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў саборным храме апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска
09 студзеня 20199 студзеня 2019 года, у дзень памяці апостала, першамучаніка і архідыякана Сцяфана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, здзейснілі Боажэственную літургію ў саборным храме першаверхаўных апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: настаяцель храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэй Іаан Харашэвіч; благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; настаяцелі гарадскіх храмаў 1-га Мінскага гарадскога благачыння і духавенства Петра-Паўлаўскага храма.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Сяргея Бандаровіча.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Вадзім Шпакаў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Ражджаству Хрыстову.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.