У дзень памяці праведнай Сафіі Слуцкай Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
01 красавіка 20201 красавіка 2020 года, у сераду 5-й сядміцы Вялікага посту, дзень памяці святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пасля патронай екценні Патрыяршы Экзарх зачытаў малітву аб міры на Украіне, а затым узнёс малітву аб збаўленні ад каронавіруснай інфекцыі.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу перад ракай святых мошчаў святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел удастоіў протаіерэя Уладзіміра Уварава медаля ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага зважаючы на руплівую працу ў славу Праваслаўнай Царквы і ў сувязі з 25-годдзем прасвітарскай хіратоніі, а затым звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.
Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.