У дзень памяці прападобнага Елісея Лаўрышаўскага мітрапаліт Павел узначаліў Літургію ў Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры
05 лістапада 20185 лістапада 2018 года, у дзень памяці прападобнага Елісея Лаўрышаўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейснілі Бажэственную літургію ў Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры Навагрудскага раёна.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), намеснік манастыра ігумен Яўсевій (Цюхлоў), сакратар Навагрудскай епархіі протаіерэй Анатоль Герасімук і духавенства Навагрудскай епархіі.
Перад пачаткам Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар прападобнага Елісея Лаўрышаўскага.
За богаслужэннем маліліся старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Мечыслававіч Маркевіч і іншыя высокія госці.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор абіцелі пад кіраваннем іерэя Яўгена Барташэвіча.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Навагрудскай епархіі, благачынны Карэліцкай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Орса.
Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя ім святары здзейснілі чын слаўлення прападобнаму Елісею.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся намеснік манастыра ігумен Яўсевій (Цюхлоў). Айцец намеснік цёпла падзякаваў мітрапаліту Паўлу за архіпастырскі візіт і асвячэнне храма абіцелі.
Старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Мечыслававіч Маркевіч таксама павітаў мітрапаліта Паўла і павіншаваў усіх з днём памяці прападобнага Елісея Лаўрышаўскага.
Патрыяршы Экзарх у слове ў адказ выказаў словы ўдзячнасці архіепікапу Гурыю, ігумену Яўсевію, браціі манастыра, мясцовым органам улады і ўсім, хто папрацаваў у справе будаўніцтва храма і адраджэння абіцелі. Пасля гэтага мітрапаліт Павел звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Уладыка Экзарх заклікаў прысутных не забываць Госпада Бога і, натхняючыся жыццём прападобнага Елісея, захоўваць веру Праваслаўную, маліцца аб адзінстве Праваслаўнай Царквы, імкнуцца выконваць запаведзі Божыя і жыць у чысціні і праўдзе.
Затым мітрапаліт Павел уручыў абіцелі адно з напрастольных Евангелляў, перададзеных Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам падчас яго Першасвяціцельскага візіту ў межы Беларускага Экзархату ў кастрычніку гэтага года.
Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і на памяць пра дзень асвячэння храма ўручыў кожнаму паломніку абразок прападобнага Елісея Лаўрышаўскага і падаў архіпастырскае благаславенне.
Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.