У дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Серафімаўскім прыходзе горада Мінска

15 студзеня 2018

top.jpg

15 студзеня 2018 года, у панядзелак сядміцы 33-й пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага, цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Опцінскіх старцаў Серафімаўскага прыхода горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; благачынны 7-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон; настаяцелі храмаў горада Мінска і клірыкі прыхода.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Кацярыны Смаляк.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Пётр Камінскі.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па адпусце Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Шырытон.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Аляксандру за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам ппрыхода і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі, а дзецям раздаў салодкія падарункі. 

Church.by

Фотарэпартаж